Міністр адукацыі распавёў, па якіх правілах пройдзе ўступная кампанія ўлетку

«Лукашэнка даў ясны і чоткі сігнал», — кажа Андрэй Іванец.

06.06.2023 / 14:30

Андрэй Іванец стаіць на выцяжцы перад Лукашэнкам 6 чэрвеня 2023 года. Фота: БелТА

Уступная кампанія пройдзе па тых правілах, якія былі вызначаны летась. Пра гэта распавёў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец пасля нарады ў Лукашэнка, піша БелТА.

«Лукашэнкам пастаўлена дакладная, ясная задача правесці гэту ўступную кампанію па тых правілах, якія былі ў мінулым годзе вызначаны, даведзены да грамадскасці», — сказаў міністр.

Разам з тым восенню Міністэрства адукацыі прааналізуе вынікі ўступнай кампаніі і па выніках будзе прынята рашэнне, у якім кірунку рухацца далей.

«Тая колькасць навацый, якую сёлета мы апрабуем (гэта не толькі пытанне правядзення цэнтралізаванага экзамена, гэта асаблівы парадак прыёму мэтавікоў, калі яны здаюць унутраны вусны экзамен, гэта пашыраны набор адораных, таленавітых дзяцей, якія з'яўляюцца пераможцамі не толькі рэспубліканскіх, міжнародных прадметных алімпіяд, але і ўніверсітэцкіх алімпіяд, якія прайшлі ва ўсіх рэгіянальных ВНУ, гэта выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка), вядома, патрабуе сур'ёзнага аналізу», — адзначыў Андрэй Іванец.

«Лукашэнка даў усім выразны і ясны пасыл: сістэма адукацыі павінна быць зразумелай, празрыстай, прынцыпы справядлівасці і роўных умоў павінны быць вытрыманы для ўсіх — і для навучэнцаў, і для бацькоў», — падкрэсліў міністр.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што той, хто паступае па мэтавым скіраванні, павінен адпрацаваць мінімум пяць гадоў

Прызначаны даты цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе

Nashaniva.com