Экс-віцэ-прэзідэнт ЗША таксама сабраўся ў прэзідэнты

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША часоў адміністрацыі Дональда Трампа Майк Пенс у панядзелак падаў дакументы на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе.

06.06.2023 / 08:14

Майк Пенс (у цэнтры) — заядлы матацыкліст. Фота з яго старонкі ў фэйсбуку

Чакаецца, што Пенс асабіста пачне сваю кампанію за вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі 7 чэрвеня з відэароліка і прамовы ў штаце Аёва, дзе адбудуцца першыя праймэрыз Рэспубліканскай партыі.

Вядомы кансерватыўнымі поглядамі, Пенс падтрымліваў Трампа на працягу ўсяго яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта. Але пасля паразы Трампа на выбарах 2020 года ён дыстанцыяваўся ад экс-прэзідэнта, заявіўшы, што заахвочванне ім удзельнікаў штурму Капітолія паставіла яго і яго сям'ю пад пагрозу.

63-гадовы Майк Пенс — дасведчаны палітык, які раней быў лідарам рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША і абіраўся губернатарам штата Індыяна.

Праўда, пакуль рэйтынг Пенса сярод чальцоў Рэспубліканскай партыі мізэрны — 4 працэнты, тады як Трампа 53 працэнты. 

Таксама пра ўдзел у праймерыз заявіў губернатар Фларыды Рон Дэсанціс і сённяшні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Nashaniva.com