Экс-агент ФБР Роберт Хансэн, асуджаны ў ЗША пажыццёва за шпіянаж на карысць Расіі, знойдзены мёртвым у турме — BBC
Роберт Хансэн, былы контразведчык ФБР, які прызнаўся ў працы на расійскую разведку, знойдзены мёртвым у турме самага строгага рэжыму ў Фларэнсе (штат Каларада), дзе ён адбываў пажыццёвае зняволенне, піша BBC News Руская служба.
05.06.2023 / 23:21
Такая фатаграфіі агента КДБ Роберта Хансэна апублікаваня ў фільме «Пралом». Фота: wikipedia.org
Роберт Хансэн, прыгавораны ў 2002 годзе, займаўся контрразведкай і, як лічыцца, стаў самым небяспечным з расійскіх агентаў, укаранёных у ФБР у гісторыі бюро па маштабе нанесенага ўрону.
79-гадовага Хансэна знайшлі без прыкметаў жыцця ў турме, дзе ён адбываў пакаранне з 2002 года.
Пра прычыны смерці пакуль не паведамлялася.