Пад Мінскам бяспраўнік урэзаўся ў бетонную агароджу і памёр на месцы здарэння

Трагічнае здарэнне адбылося сёння ў Міханавічах пад Мінскам.

05.06.2023 / 15:53

Фота: ДАІ

5 чэрвеня каля 00.44 гадзін 32-гадовы жыхар Мінскага раёна, кіруючы аўтамабілем «Мітсубісі», рухаўся па вул.Шашэйная, не справіўся з кіраваннем і наехаў на бетонную агароджу, паведамляе тэлеграм-канал «Мінскі раён. Live».

32-гадовы кіроўца не меў права кіравання. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Кіроўца ў Мінску ўрэзаўся ў дрэва. Машына ўсмятку

Кіроўца мінскага сэрвісу «Яндэкс.Таксі» ўрэзаўся ў МАЗ — той перакуліўся

Нецвярозая кіроўца ў Мінску ўляцела ў слуп так, што аўто перакулілася

Nashaniva.com