Украінскі міністр: Сітуацыя з бамбасховішчамі ў Кіеве — крытычная

05.06.2023 / 10:38

Фота: «Украінская праўда»

Па словах Аляксандра Камышына, міністра па стратэгічных галінах прамысловасці, па стане на 5 чэрвеня былі правераны 1849 сховішчаў — траціна ад наяўных у горадзе. Толькі 1011 (крыху больш за палову) з іх гатовыя прымаць людзей. 596 — не гатовыя, а яшчэ 242 не ўдалося адчыніць.

Праверыць бамбасховішчы ў Кіеве Камышыну даручыў Уладзімір Зяленскі 2 чэрвеня. Гэта адбылося пасля ўдару па Кіеве, у выніку якога загінулі людзі — у тым ліку з-за таго, што бамбасховішча ў паліклініцы было зачыненае.

Nashaniva.com