У Калужскай вобласці на трасу ўпалі два беспілотнікі

Дэтанацыі не адбылося, тэрыторыя ачэпленая.

05.06.2023 / 07:55

У Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі на трасу ўпалі два беспілотнікі, напісаў губернатар Уладзіслаў Шапша.

«Сёння (5 чэрвеня) раніцай на аўтадарозе М3 «Украіна» на 299 км (Жыздра) і на 283 км (Думінічы) ўпалі 2 БПЛА. Дэтанацыі не адбылося, тэрыторыя ачэпленая, на месцы праводзяцца аператыўна-тэхнічныя мерапрыемствы», — паведаміў ён.

Nashaniva.com