На вуліцы Кастрычніцкай задумалі зрабіць конку

Стала вядома, што плануюць зрабіць з трамвайнымі рэйкамі на вул. Кастрычніцкай у Мінску.

05.06.2023 / 07:49

Да 2015-га года па вуліцы Кастрычніцкай курсіраваў трамвайны маршрут № 2. У канцы свайго існавання ён рабіў лічаныя рэйсы ў дзень, прычым толькі ў гадзіну пік. Маршрут быў вельмі кароткі — да плошчы Мяснікова.

«Двойку» адмянілі пасля таго, як была закрыта для руху лінія наземнага рэйкавага транспарту на чыгуначны вакзал. Падчас рамонту трамвайных шляхоў паварот на вул. Кастрычніцкую быў разабраны.

— Старыя трамвайныя шляхі пакінутыя, бо мы хочам у перспектыве абсталяваць у гэтым месцы конку, — паведаміў «Мінск-навінам» кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік. — Мяркую, пакатацца ў вагоне на конскай цязе спадабаецца як мінчанам, так і гасцям сталіцы. Гэта дадасць каларыту ў стыль Кастрычніцкай вуліцы.

***

Мінская конка дзейнчіала ў сталіцы з 1892 па 1928 гады (з перапынкам з 1918 па 1921 год у сувязі з войнамі). Да студзеня 1913 года ў абслугоўванні Мінскай конкі было 99 коней. У спецыяльнай стайні на вуліцы Кірмашовай былі конюхі і ветэрынары. У 1921 годзе былі два вагонныя паркі, адзін з якіх знаходзіўся на вуліцы Кірмашнай, 170 коней і 2 гаспадаркі для абслугоўвання наяўнай маёмасці: Людамонт і Міхалова. Мінская конка спыніла існаванне ў 1928 годзе ў сувязі з пускам электрычнага трамвая.

Nashaniva.com