Яшчэ адна зорка пакідае зорны клуб

Уладальнік «Залатога мяча» Карым Бензема не стаў працягваць кантракт з мадрыдскім «Рэалам».

04.06.2023 / 13:16

Фота: «Рэал» Мадрыд

Ён пакідае клуб па заканчэнні сезона. Сёння «Рэал» у апошнім туры згуляе з «Атлетыкам» з Більбаа.

«Рэал» хоча выказаць сваю падзяку і ўсю сваю прыхільнасць да таго, хто ўжо з'яўляецца адной з нашых найвялікшых легенд», — гаворыцца ў паведамленні каралеўскага клуба.

Бензема перайшоў у «Рэал» з «Алімпіка» з Ліёна ў 2009 годзе і выйграў з каралеўскім клубам 25 трафеяў.

Nashaniva.com