Гурт Rammstein аказаўся на мяжы распаду

Прычынай стаў скандал вакол лідара гурта Ціля Ліндэмана, якога днямі абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях да фанатак з выкарыстаннем наркотыкаў, піша Bild.

04.06.2023 / 11:21

Rammstein. Фота з інстаграма гурта

Паводле інфармацыі выдання, іншыя ўдзельнікі гурта вельмі незадаволеныя паводзінамі саліста. Нягледзячы на экстравагантны вобраз, усе яны сем'яніны і лічаць, што Ліндэман ўцягвае іх у брудную гісторыю.

Разлад у калектыве з-за дзеянняў саліста разгараўся ўсе апошнія гады. Музыкі ўжо абмяркоўвалі планы па роспуску гурта.

Пакуль што ніхто з іх публічна не пракаментаваў скандал апошніх дзён.

«Ці распадзецца цяпер група канчаткова з-за сур'ёзных абвінавачванняў супраць саліста? Усё паказвае на будучую буру», — піша аглядальнік Bild Міхаэль Ніхус.

Чытайце таксама:

З-за канцэрта Rammstein на два тыдні зачынілі частку галоўнага парку Вільні

У Нямеччыне паставілі помнік салісту Rammstein, але яго хутка скралі

Imagine Dragons выпусцілі песню ў падтрымку Украіны

Nashaniva.com