13 чалавек, у тым ліку дзеці, пацярпелі ад выбуху ў Днепрапятроўскай вобласці

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа выратавальнай аперацыі і паведаміў, што снарад трапіў паміж двума двухпавярховымі жылымі дамамі.

03.06.2023 / 23:08

Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак заявіў, што 13 чалавек параненыя.

Сярод іх трое — дзеці, 6, 11 і 15 гадоў. Амаль усе параненыя шпіталізаваныя. Стан — сярэдняй цяжкасці, удакладніў Лысак.

Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца, пад заваламі яшчэ знаходзяцца людзі.

Nashaniva.com