«Мерсі, Месі». ПСЖ афіцыйна абвясціў пра сыход Леа
Цяпер ужо канчаткова і дакладна: Ліянель Месі сыходзіць з ПСЖ. Пра гэта клуб абвясціў у сацсетках.
03.06.2023 / 20:35
«Клуб хацеў бы цёпла падзякаваць сяміразоваму ўладальніку «Залатога мяча». «Пары Сэн-Жэрмен» ганарыцца тым, што атрымаў у сваё распараджэнне найлепшага гульца ў гісторыі, і жадае Леа яшчэ большых поспехаў да канца яго кар'еры», — гаворыцца ў заяве «ПСЖ».
Мяркуецца, што Месі выйдзе сёння апошні раз у складзе ПСЖ у матчы супраць «Клермона».
Леа прыйшоў у парыжскі клуб улетку 2021 года пасля 18 сезонаў у «Барселоне».
За ПСЖ аргенцінец правёў 74 матчы, забіў 32 галы і зрабіў 35 выніковыя перадачы, двойчы стаўшы чэмпіёнам Францыі.
Зараз галоўная інтрыга, куды адправіцца 35-гадовы аргенцінец. Ён можа вярнуцца ў «Барселону», адправіцца ў «Інтэр» з Маямі, або перабрацца ў Саудаўскую Аравію.