Малако падаражэе

Закупачныя цэны павялічіліся на 10%, але ў крамах падаражанне будзе не такім заўважным

18.11.2009 / 13:16

Закупачныя цэны на малако ў Беларусі павышаны ў сярэднім на 10 працэнтаў. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №1483.

Згодна з дакументам закупачныя цэны на малако "Экстра" складуць Br905 за 1 кг, вышэйшага гатунку - Br715, першага гатунку - Br660, другога гатунку - Br380. Раней яны складалі адпаведна Br820, Br650, Br600, Br350.

У лютым гэтага года закупачныя цэны былі зніжаны на тыя ж 10%.

Малако ў крамах падаражэе не так заўважна. У рознічным гандлі цэны павялічацца хіба што на 1%.