У Магілёве паставілі незвычайны прыпынак 

Адметны прыпынак паставілі на вуліцы Камсамольскай у Магілёве. Жыхары горада актыўна з ёй фатаграфуюцца, паведамляе «МагілёўАнлайн». 

02.06.2023 / 18:14

Павільён на прыпынку зрабілі па праекце студэнта Рамана Кулажына, які вучыцца на 2 курсе ў архітэктурна-будаўнічым каледжы Беларуска-расійскага ўніверсітэта. 

Саму канструкцыю зрабілі на Магілёўскім металургічным заводзе.

Па інфармацыі мясцовага выдання, яна выглядае даволі трывалай.

Nashaniva.com