Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу «Ралан Гарос»

У трэцім раўндзе Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе (Ралан Гарос) беларуска ў двух сэтах выйграла ў расіянкі Камілы Рахімвай.

02.06.2023 / 16:08

Арына Сабаленка. Фото: Rob Prange / Keystone Press Agency

У 1/8 фіналу Арына згуляе з пераможцай пары Слоан Стывенс (ЗША) / Юлія Пуцінцава (Казахстан).

Іншыя беларускія тэнісісткі — Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Ірына Шымановіч — выбылі ў першых стадыях. Прычым Шымановіч у другім раўндзе прайграла акурат Сабаленка.

Nashaniva.com