СБУ затрымала агента беларускага КДБ. Кажа, ён шпіёніў за паўночнай мяжой Украіны

Служба бяспекі паведаміла, што выкрыла яшчэ аднаго агента. 

02.06.2023 / 11:36

Фота: СБУ

Інфарматарам аказаўся грамадзянін Беларусі, які мае від на пастаяннае жыхарства ва Украіне і доўгі час пражывае на Ровеншчыне.

У пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ, як сцвярджае СБУ, ён быў завербаваны супрацоўнікам беларускага КДБ і ажыццяўляў разведвальна-падрыўную дзейнасць супраць Украіны.

Задачай агента быў збор даных аб абароне паўночных межаў Украіны і маршрутах перамяшчэння ваеннай тэхнікі.

Супрацоўнікі СБУ затрымалі чалавека па месцы яго жыхарства падчас чарговай спробы перадачы выведдадзеных у Беларусь.

Фота: СБУ

Выяўлена, што ў поле зроку беларускага КДБ ён трапіў як былы камандзір падраздзялення дэсантна-штурмавых войскаў Савецкага Саюза. Тады ён прымаў актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане.

Для выканання разведзаданняў на Ровеншчыне ён абыходзіў памежную тэрыторыю і назіраў за перамяшчэннем Сіл абароны, паведамляе СБУ.

На падставе сабраных доказаў затрыманаму паведамлена аб падазрэнні.

Цяпер ён знаходзіцца пад вартай. Працягваецца расследаванне для выяўлення ўсіх абставінаў злачынства.

Nashaniva.com