У Мінску з'явіліся першыя кавуны. Дзе танней: на рынку ці ў краме? І як правільна выбраць

Беларусы кавуны любяць, але купляюць іх толькі летам. Бо сезон. Tochka.by расказвае, пачым зараз ягада і як яе трэба правільна выбіраць.

02.06.2023 / 09:37

Фота: Tochka.by

Нягледзячы на тое, што лета наступіла, многія ўсё роўна адчуваюць брак вітамінаў, неабходных для добрага самаадчування. Атрымаць карысныя рэчывы можна не толькі з агуркоў і памідораў, якія добра патаннелі і даступныя ўсім катэгорыям насельніцтва, але таксама з садавіны і ягад.

Выдатным варыянтам для барацьбы з авітамінозам з'яўляецца кавун. Ягада гэтая вельмі карысная.

Кавун нармалізуе страваванне, зніжае каларыйнасць рацыёну, памяншае рызыку захворвання хваробамі сэрца, паляпшае абмен рэчываў і стан скуры, добра ўплывае на печань і ныркі.

Фота: Tochka.by

У Беларусі сезон кавуноў яшчэ не стартаваў, але хутка пачнецца. Зразумела, што мясцовую паласатую ягаду вы наўрад ці сустрэнеце на рынку і ў крамах, а вось з Расіі яе прывязуць дакладна. А што цяпер?

Колькі каштуе кілаграм кавуна

На Заходнім рынку ў Мінску кавуноў на прылаўках шмат. Праўда, уся прадукцыя прывезена пакуль толькі з адной краіны — Ірана. Цэны розныя, у сярэднім ад 4 да 5,50 рублёў за кіло.

«Цана залежыць ад якасці тавару. Калі пастаўка добрая — будзе даражэй, калі горшая танней», — распавядае прадавец.

Але пакуль не сезон. Кажуць, калі пойдуць астраханскія і стаўрапольскія кавуны, тады і выбару будзе больш:

«І цана будзе значна ніжэйшая тады. Пакуль кавуны даражэйшыя, таму што і попыт на іх не такі, як у спякоту будзе».

Фота: Tochka.by

Зрэшты, неабавязкова купляць цэлы кавун: могуць прадаць і чвэрць.

«Я гаспадыня пункта, зраблю Вам зніжку добрую. Кавун сакавіты, салодкі, духмяны», — кажа жанчына ля прылаўка.

Усе прадаўцы чакаюць пачатку кавуновага сезону — тады і гандаль будзе ісці лепш, а пакуль «робяць касу» іншымі сезоннымі таварамі.

У крамах танней

У некаторых крамах бахчавыя каштуюць на здзіўленне танней, чым на рынках. Ці то лагістыка, ці то цэнавае рэгуляванне, ці то закупкі аптовыя больш выгадныя.

Да прыкладу, у гандлёвай сетцы «Санта» кіло кавуна прадаюць па 3,59 рубля за кіло. Прывезены ён з Італіі.

Фота: Tochka.by

Праўда, сам кавун па памеры будзе меншым, чым на рынку. І ацаніць водар немагчыма. Бо купляць ягаду трэба цэлай.

У сетцы Green можна купіць маленькія кавуны, але цана на іх кусаецца — 7,99 рублёў за кіло, ёсць і міні-кавун з жоўтай мякаццю — па 6,99 рубля за кіло. А вось паходжанне невядома — на цэнніку проста напісана, што імпарт.

Фота: Tochka.by

Ёсць ягада і на дастаўцы. Самая папулярная ў краіне «Е-дастаўка» прапануе кіло іранскага кавуна па 4,49 рубля.

Як выбіраць кавуны

Вось знешнія прыкметы ідэальнага кавуна:

А найлепшы спосаб — даверыцца вопыту прадаўца. Перад ужываннем кавун трэба астудзіць.

А калі будуць дыні?

Дыні паспяваюць у жніўні і верасні, таму цяпер ні на рынках, ні ў крамах іх амаль няма.

У Беларусь будуць везці дыні з Ірана, Узбекістана, Таджыкістана і Расіі.

Большасць дынь у Расіі вырошчваюцца ў Краснадарскім краі, Астраханскай і Растоўскай абласцях.

Чытайце таксама:

На Камароўцы з'явілася маладая бульба са Слуцка

Nashaniva.com