У небе над Кіевам і вакол сталіцы СПА знішчылі больш за 30 паветраных варожых цэляў

«Тэрор Кіева паветранымі нападамі працягваецца. Шалапутныя тэрарысты практычна без паўз нападаюць на сталіцу Украіны», — заявіў Сяргей Папко.

02.06.2023 / 07:04

Ілюстрацыйнае фота Defence.ua

Начальнік Кіеўскай вайсковай абласной адміністрацыі Сяргей Папко паведаміў, што ўначы 2 чэрвеня ў паветранай прасторы над Кіевам і вакол сталіцы СПА выявілі і знішчылі больш за 30 паветраных цэляў рознага тыпу, піша «Украінская праўда».

«Тэрор Кіева паветранымі нападамі працягваецца. Шалапутныя тэрарысты практычна без паўз нападаюць на сталіцу. За апошнія 6 дзён рашысты нанеслі ўжо 6-га паветранага ўдару па горадзе! І кожны раз вораг мяняў зброю.

Пасля балістычных ракет напярэдадні на гэты раз атака была камбінаванай — дронамі і крылатымі ракетамі адначасова. Пускі ракет былі ажыццёўлены са стратэгічных бамбардзіроўшчыфкаў Ту-95МС з раёна Каспія, верагодна-крылатымі ракетамі тыпу Х-101/555», — сказаў кіраўнік адміністрацыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у паветранай прасторы над Кіевам і вакол сталіцы сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны былі выяўленыя і знішчаныя больш за 30 паветраных цэляў рознага тыпу.

Паводле папярэдніх звестак, уначы 2 чэрвеня расейцы здзейснілі атаку Кіева 15 крылатымі ракетамі і 18 «Шахедамі», усе варожыя паветраныя цэлі знішчыла ўкраінская СПА.

Таксама начальнік КМВА дадаў, што інфармацыя аб разбурэннях і пацярпелых пакуль адсутнічае.

Nashaniva.com