Рускі добраахвотны корпус і легіён «Свабода Расіі» зноў заявілі пра пранікненне на тэрыторыю Расіі

Некаторыя крыніцв паведамляюць пра бой каля пункту пропуску «Шабекіна».

01.06.2023 / 09:01

Улады Белгарадскай вобласці назвалі гэту інфармацыю недакладнай, але заявілі пра абстрэл Шабекіна УСУ.

Раней Рускі добраахвотны корпус неаднаразова пранікаў на тэрыторыю Расіі.

У аператыўным штабе Белгарадскай вобласці заяўляюць, што памежнікі «паспяхова стрымліваюць» байцоў РДК і легіёна «Свабода Расіі», але папярэджваюць, што «сітуацыя складаная».

Nashaniva.com