Брамнік «ПСЖ» Рыка ў цяжкім стане і падключаны да апарата штучнага дыхання

Севільскі шпіталь падаў абноўленую інфармацыю пра стан брамніка «ПСЖ» Серхіа Рыка. Іспанскі галкіпер быў тэрмінова шпіталізаваны пасля падзення з каня.

31.05.2023 / 16:28

«Пацыент усё яшчэ знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі Універсітэцкай бальніцы Вірхен-дэль-Росіа пасля траўмы галавы.

Ён знаходзіцца пад назіраннем рэаніматолагаў і пад дзеяннем седатыўных прэпаратаў. Яго агульны стан цяжкі, але стабільны», — гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

Больш дакладны дыягназ чакаецца ў найбліжэйшыя гадзіны, піша «Трыбуна».

Чытайце таксама:

Іспанскі брамнік клуба «ПСЖ» назаўтра пасля перамогі ў французскім чэмпіянаце трапіў пад капыты каня

Nashaniva.com