Затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Андрэя Гусарава

Сілавікі затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Gusarov Андрэя Гусарава. Відэа з ім з'явілася ў блізкім да сілавікоў тэлеграм-канале, паведамляе «Медыязона».

30.05.2023 / 18:15

Андрэй Гусараў

Па якім артыкуле затрыманы Гусараў і дзе ён цяпер знаходзіцца — невядома. На камеру затрыманы кажа, што сузаснавальнік Tut.by Кірыл Валошын апублікаваў у сацыяльных сетках фатаграфію з ім, чым выклікаў іх павышаную цікавасць да затрыманага.

«Маю асобу праверылі, праверылі ўсе пасты ў сацыяльнай сетцы. Знайшлі стрымы з выбараў, забароненыя фатаграфіі, рэпосты з тэлеграм-каналаў, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі» паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь», — гаворыць на камеру Гусараў.

Маркетынгавае агенцтва Gusarov аказвае паслугі ад маркетынгавых кансультацый да digital-прасоўвання.

Чытайце таксама:

Прызналі «экстрэмісцкімі» 4 песні гурта faceOFF

Так цяпер выглядае палітзняволены журналіст Яўген Меркіс ФОТА

Асудзілі за пратэсты трох чалавек у Круглым. Сярод іх дзяўчына, якой не давалі лячыцца

Nashaniva.com