Самалёт Маска прызямліўся ў Пекіне

Чакаецца, што Маск сустрэнецца з высокапастаўленымі кітайскімі чыноўнікамі і наведае завод Tesla ў Шанхаі. Гэта будзе яго першая паездка ў Кітай за апошнія тры гады.

30.05.2023 / 12:33

Ілан Маск. Фота: AP

Прыватны самалёт, які карыстаецца гендырэктар Tesla Ілан Маск, прыбыў у Пекін, піша Reuters.

Чакаецца, што Маск сустрэнецца з высокапастаўленымі кітайскімі чыноўнікамі і наведае завод Tesla ў Шанхаі, паведамілі крыніцы агенцтва, і гэта будзе яго першая паездка ў Кітай за апошнія тры гады.

«Было незразумела, з кім Маск сустрэнецца ва ўрадзе Кітая і якія пытанні яны будуць абмяркоўваць. Па стане на другую палову дня аўторка дзяржаўныя СМІ Кітая не паведамлялі пра візіт Маска», — піша Reuters.

Міністэрства замежных спраў Кітая заявіла, што ўрад вітае Маска і іншых бізн'с-лідараў, якія імкнуцца развіваць «узаемавыгаднае супрацоўніцтва».

У сакавіку Reuters паведаміла, што Маск плануе паездку ў Кітай і шукае сустрэчы з прэм'ер-міністрам Кітая Лі Цянем.

Nashaniva.com