У Швецыі аператар танцавальнага шоу камерай адправіў экаактывіста ў накдаўн

Падчас здымак шведскага тэлешоу «Танцы з зоркамі» экаактывісты вырашылі сарваць фінальны выступ алімпійскай чэмпіёнкі Шарлоты Калы. Але нешта пайшло не так.

29.05.2023 / 17:43

На пляцоўку выбеглі трое маладых людзей, якія пачалі рассыпаць парашок жоўтага колеру. Адзін з іх разгарнуў плакат з заклікам «задумацца пра экалогію», але знянацку ў яго ўляцела камера, і хлопец ўпаў на падлогу.

Усіх ўдзельнікаў акцыі затрымалі супрацоўнікі службы бяспекі, а Кала разам са сваім партнёрам Тобіясам Карлсанам занялі другое месца ў шоу.

Чытайце таксама:

Кіяну Рыўз і ягоны гурт выступілі на сцэне ўпершыню за 20 гадоў

15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў

Блогер памёр пасля таго, як у жывым эфіры TikTok выпіў сем бутэлек кітайскага алкагольнага напою Baijiu

Nashaniva.com