Хлопчык залез у бітон і захрас унутры. Выклікалі МНС

У нядзелю ратавальнікі дапамаглі хлопчыку 2017 года нараджэння. Здарэнне адбылося ў вёсцы Сідаравічы Чачэрскага раёна.

29.05.2023 / 10:53

Хлопчык залез у алюмініевы бітон і не змог выбрацца з яго. Ратавальнікі з дапамогаю гідраўлічнага інструмента дэблакіравалі хлопчыка і выцягнулі яго з бітона. У медыцынскай дапамозе дзіця не мела патрэбу.

Чытайце таксама:

У Лідзе жыве хлопчык, якога завуць Іван Царэвіч

Nashaniva.com