У Лідзе жыве хлопчык, якога завуць Іван Царэвіч

Маладыя бацькі ўпэўненыя, што такое «казачнае» спалучэнне імя і прозвішча прынясе іх дзіцяці поспех, піша «Лідская газета».

29.05.2023 / 10:43

Сям'я Царэвічаў. Фота: «Лідская газета»

«Калі шчыра, з прозвішчам Царэвіч мне вельмі лёгка ісці па жыцці. Калі людзі яе чуюць, адразу дабрэюць, расплываюцца ва ўсмешцы. Тыя, хто менш тактоўны, жартуюць: «А чаму не Іван?» Вось я і вырашыў: калі ў мяне калі-небудзь народзіцца сын, назаву яго Іванам», — распавёў мясцоваму выданню бацька хлопчыка Аляксей Царэвіч.

Тое, што сітуацыя знаёмстваў для Вані будзе часам стэрэатыпнай, бацькоў не бянтэжыць.

— Добры дзень, прадстаўцеся, калі ласка.

— Іван Царэвіч.

— А я Алена Прамудрая. А калі сур'ёзна? — так, верагодна, будзе адбывацца не адна цырымонія знаёмства ў яго жыцці.

Бацька ўпэўнены, што імя і прозвішча прынясуць сыну поспех.

— Ванечку ўсяго два месяцы, а пра яго ўжо ў газеце напісалі! Чым не шанцаванне? — усміхаецца тата хлопчыка.

Маці хваліцца, што ў сына з нараджэння выдатны апетыт і вельмі гучны голас. Таму, калі ў радзільні быў чутны гучны дзіцячы плач, суседкі па палаце жартавалі: «Бяжы хутчэй: твой Царэвіч трапезнічаць жадае», — весела распавядае Алеся.

Чытайце таксама:

15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў

Якія беларускія бары і кавярні ёсць у Варшаве 

Што рабіць чалавеку, калі яго атакуе варона? 

Nashaniva.com