На астуджэнне сервераў ChatGPT трэба столькі ж вады, колькі і на астуджэнне ядзернага рэактара — даследаванне

Навукоўцы змаглі палічыць дакладны аб'ём вады, які быў неабходны для навучання штучнага інтэлекту ChatGPT і яму падобных.

30.05.2023 / 17:32

Фота: «Наша Ніва»

На навучанне нейрасеткі ChatGPT быў затрачаны аб'ём вады, які звычайна выкарыстоўваецца для астуджэння ядзернага рэактара. Пра гэта 10 мая напісала выданне Gizmodo са спасылкай на даследаванне навукоўцаў з Каліфарнійскага і Тэхаскага ўніверсітэтаў ЗША.

Па інфармацыі навукоўцаў, на навучанне сістэмы ChatGPT-3 (якая ўжо з'яўляецца састарэлай версіяй) спатрэбілася 700 тысяч літраў вады — менавіта столькі было выдаткавана на астуджэнне сервераў кампаніі OpenAI падчас стварэння дадзенай версіі. 

Гэта эквівалентна знішчэнню адной літровай бутэлькі вады толькі за адзін сеанс зносін са штучным інтэлектам. Пры гэтым навейшая мадэль ChatGPT-4 можа спажываць яшчэ больш.

«Як нам паведаміла карпарацыя Microsoft, для трэніроўкі ChatGPT-3 выкарыстоўваўся суперкамп'ютар з 10 тысячамі відэакарт і 285 тысячамі працэсарных ядраў, якія выпрацоўваюць гіганцкую колькасць энергіі, а сервера пры гэтым цвёрда награваюцца. Таму для астуджэння і падтрыманні стабільнай працы такіх велізарных магутнасцяў запатрабуюцца такія ж вялізныя аб'ёмы вады, супастаўныя з ёмістасцю адной ахаладжальнай вежы на звычайнай АЭС», — пішуць у сваім даследаванні навукоўцы.

Па іх словах, такі аб'ём вады забяспечвае аптымальную тэмпературу ў серверных дата-цэнтрах (у кампаніі OpenAI іх 14), а менавіта ад 10 да 26 градусаў Цэльсія. Пры гэтым на выпрацоўку кожнай кілават/гадзіны энергіі для працы штучнага інтэлекту патрабуецца прыкладна 5 літраў выключна чыстай прэснай вады.

Дадзены факт асабліва палохае навукоўцаў, бо з улікам глабальнага пацяплення і ўсё большай папулярнасці ChatGPT і іншых падобных яму нейрасетак (якія затрачваюць як мінімум такую ж колькасць вады на навучанне) гэта можа стаць сур'ёзнай праблемай для свету ва ўмовах будучых крызісаў з-за дэфіцыту прэснай вады.

Таму кампаніям-распрацоўнікам штучнага інтэлекту неабходна задумацца аб удасканаленні сваіх тэхналогій і падыходаў да спажывання вады, каб забяспечыць бяспеку не толькі лічбавага, але і рэальнага свету, лічаць даследчыкі.

Нагадаем, што раней СМІ змаглі высветліць, колькі каштуе адзін дзень працы ChatGPT.

Чытайце таксама:

ChatGPT, Bing і Аліса: якая з нейрасетак лепей валодае беларускай мовай і разумее наш кантэкст? Тэсцім

Штучны інтэлект стварыў кліп на культавую беларускую песню ВІДЭА

Ніякіх анекдотаў ад нейрасеткі! І іншыя вынікі гутаркі з ChatGPT на важныя для беларусаў тэмы

Марк Рыхтэр