Зборная Канады стала першым фіналістам ЧС па хакеі

У паўфінальным матчы канадцы выйгралі ў Латвіі 4:2. Прычым Латвія двойчы вяла ў ліку: 1:0 і 2:1, але ўтрымаць перавагу не змагла.

27.05.2023 / 16:47

Скрыншот відэа iihf.com

На апошніх хвілінах пры ліку 2:3 за штуршок суперніка на борт быў выдалены Оскар Батня, і канадцы паставілі кропку ў матчы — 4:2.

Канада ў фінале. Яны 27 разоў былі чэмпіёнамі свету.

Тым не менш для нашых паўночных суседзяў гэты чэмпіянат — вялікае дасягненне. Яны ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў паўфінал. А заўтра паспрачаюцца за бронзу.

У другім паўфінале сёння згуляюць ЗША і Нямеччына.

Матч за 3-е трэцяе месца пачнецца заўтра ў 15:20, фінал у 20:20.

Зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не бяруць удзелу ў чэмпіянаце свету. Іх адхілілі з-за вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Сенсацыя на чэмпіянаце свету! Латвія перамагла Швецыю і выйшла ў паўфінал

«Я ніколі не пераставаў быць верным яму». Макрон назваў свой любімы футбольны клуб. І гэта не ПСЖ

Холанда прызналі найлепшым гульцом АПЛ у гэтым сезоне. Яго вынікі неверагодныя

Nashaniva.com