Украінскі вайсковы эксперт упэўнены, што Полк Каліноўскага з лёгкасцю зойдзе ў Беларусь для звяржэння Лукашэнкі

«Думаеце, што калі нават шматлікая ваюючая армія Расіі не змагла спыніць украінскіх дыверсантаў у Белгарадзе, то ў беларускай арміі без рэальнага баявога вопыту ёсць хоць нейкія шанцы?»

27.05.2023 / 19:13

Фота: Полк Каліноўскага

Беларускія добраахвотніцкія атрады змогуць з лёгкасцю зайсці ў Беларусь для звяржэння Лукашэнкі. Пра гэта ўкраінскаму агенцтву УНІАН 27 мая паведаміў вайсковы-палітычны эксперт Аляксандр Каваленка.

На яго думку, Лукашэнка нездарма давярае сваім інстынктам і вельмі баіцца беларускіх добраахвотнікаў, якія зараз ваююць на баку Украіны. Асаблівы імпульс да гэтага страху дадалі менавіта нядаўняя гучная вылазка дыверсійна-разведвальных груп на тэрыторыю Расіі. 

Эксперт упэўнены, што ў выпадку паўтарэння падобнага сцэнара ў выкананні Палка Каліноўскага у дачыненні да Беларусі, уся «папяровая» абарона Лукашэнкі адразу ж рассыплецца.

«Працягласць граніцы Беларусі і Украіны складае 1084 км, пры гэтым участак граніцы паміж неакупаванымі часткамі Украіны і і адміністрацыйнымі часткамі Расіі складаюць толькі 700 км. Узнікае пытанне: калі 17 тысяч салдат ваюючай Расіі не змаглі на сваім участку граніцы прадухіліць прарыў па фронце шырынёй у 40 км і глыбінёй у 7, то якія наогул шанцы па абароне 1000 км мяжы ёсць ў папяровых беларускіх салдат, якія пры гэтым не разу не ваявалі?», — задаецца рытарычным пытаннем Аляксандр Каваленка.

Эксперт ацэньвае колькасць Палка Каліноўскага амаль у тысячу байцоў (фактычна — дзве гатовыя батальённа-тактычныя групы), нягледзячы на ​​наяўнасць беларускіх добраахвотнікаў і ў іншых украінскіх вайсковых фармаваннях. Пры гэтым на беларускай мяжы з Украінай знаходзіцца прыкладна 2 тысячы асабовага складу арміі Беларусі.

Аднак, на яго думку, няхай хоць усё беларускае войска стане на мяжы з Украінай, у яго ўсё роўна не будзе таго, што са злішкамі ёсць у беларускіх добраахвотнікаў — рэальны баявы вопыт.

«Таму пасля завяршэння вайны і пры наяўнасці фактара ўнутранай падтрымкі насельніцтва Беларусі беларускія добраахвотнікі змогуць перамагчы лукашэнкаўскіх сілавікоў і зламаць у краіне рэпрэсіўную машыну», — падагульняе Аляксандр Каваленка.

Нагадаем, што ў самым пачатку вайны да Украіны далучыліся беларускія добраахвотнікі, частка якіх пасля ператварылася ў Полк Каліноўскага. Беларускія байцы ваявалі і працягваюць ваяваць на самых гарачых участках фронту, здабываючы перамогі і пры гэтым, на жаль, часам несучы страты.

Асноўнай мэтай беларускіх добраахвотнікаў з'яўляецца звяржэнне рэжыму Лукашэнкі шляхам дасягнення перамогі Украіны ў вайне супраць Расіі.

Чытайце таксама:

Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі» — экс-намеснік міністра абароны

Байцы Палка Каліноўскага хітрасцю выклікалі агонь расіян па іх жа пазіцыях

Ва Украіне пахавалі Міраслава Лазоўскага ФОТА

Марк Рыхтэр