У Гомелі сёння пройдзе начны паўмарафон

Сёння ў Гомелі пройдзе трэці Сожскі паўмарафон. Яго асаблівасць у начным старце, піша «Гомельская праўда».

27.05.2023 / 11:20

Летась ні мошкі, ні дождж не перашкодзілі ўдзельнікам Сожскага паўмарафона, а іх было больш за трыста. Фота: «Гомельская праўда»

Забег пачнецца а 22:00.

Удзельнікам прапануюць на выбар тры дыстанцыі: 5, 10 і 21 км. Траса праходзіць праз палацава-паркавы ансамбль. Дапускаюцца толькі паўналетнія. Рэгістрацыя на сайце ўжо скончылася, але пры наяўнасці свабодных месцаў зрабіць гэта можна будзе ў месцы выдачы нумароў пры наяўнасці свабодных месцаў. Усяго паўдзельнічаць могуць 200 чалавек на дыстанцыі 21 км, 100 — на 10 км і 150 — на 5 км.

Нагрудны нумар можна будзе атрымаць з 19:00 да 21:30 у будынку вяслярнай базы па вуліцы Набярэжнай, 27.

Для гэтага трэба паказаць дакумент, які засведчвае асобу, медыцынскую даведку або згоду на ўдзел у спартыўна-масавым мерапрыемстве, а таксама квітанцыю аб аплаце.

Nashaniva.com