Раніцай часова спынялася мінскае метро

Інцыдэнт адбьыўся на першай лініі, на станцыі «Плошча Незалежнасці».

27.05.2023 / 10:47

У 9.21 нейкае здарэнне адбылося з пасажырам, што прывяло да часовага спынення цягнікоў.

У гэты момант метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме, паведамляецца ў тэлеграм-канале метро.

Што за інцыдэнт адбыўся, у сталічнай падземцы не ўдакладнілі.

Nashaniva.com