Прэзідэнт Сербіі прывёў армію ў стан найвышэйшай боегатоўнасці праз напружанне ў Косаве

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падпісаў загад аб прывядзенні падраздзяленняў сербскіх Узброеных сіл да баявой гатоўнасці найвышэйшага ўзроўню.

26.05.2023 / 16:10

Аляксандр Вучыч. Фота: Kremlin.ru

Згодна з указам, Вучыч загадаў войскам тэрмінова рухацца ў напрамку адміністрацыйнай мяжы з Косавам і Метохіяй.

Прычына такіх дзеянняў — неспакойная сітуацыя на поўначы Косава, паведамляе выданне «Навіны».

Nashaniva.com