Фанат атрымаў квіткі на фінал Лігі канферэнцый за бойку. Такое бывае

Фанат «Вэст Хэма» Крыс Нолт, вядомы таксама па мянушцы Нолсі, стаў галоўным героем паўфінальных матчаў Лігі канферэнцый.

26.05.2023 / 13:13

Freddie bonfanti

Пасля паразы ў матчы ў адказ паўфіналу Лігі канферэнцый (0:1) група фанатаў нідэрландскага «АЗ» напала на гасцявы сектар заўзятараў «Вэст Хэма», дзе ў тым ліку знаходзіліся сем'і і сябры футбалістаў англійскай каманды, паведамляе tvnet.lv.

Невядома, чым бы ўсё скончылася, не апыніся на трыбуне фанат «Вэст Хэма» Крыс Нол, вядомы пад псеўданімам Нолсі. Менавіта ён, стаўшы на лесвіцы, у адзіночку адбіваўся ад натоўпу фанатаў «АЗ».

Shouldn’t have to buy another beer at the London Stadium again https://t.co/XSOVaFl7zo

— Football Away Days (@AwayDays_) May 19, 2023

Неўзабаве, заўважыўшы, што сем'ям партнёраў па камандзе пагражае небяспека, у вір бойкі кінуліся і некалькі футбалістаў «Вэст Хэма», у прыватнасці, Майкл Антоніа, Лукас Пакета і Флін Даўнс. У рэшце рэшт з дапамогай паліцыі бойка была спыненая.

Пасля гульні Нолсі вярнуўся дадому ў Англію, дзе яго сустрэлі, як сапраўднага героя.

І клуб на яго не забыўся.

«Я быў на працы, і калі мне патэлефанавалі, ледзь не заплакаў. Гэта была супрацоўніца «Вэст Хэма». Яна сядзела двума шэрагамі ззаду мяне і бачыла, што адбылося. Яна сказала, што я быў вельмі смелым і заслужыў білет на фінал», — распавёў шчаслівы Крыс.

Зараз Нолсі адпраўляецца на фінал Лігі канферэнцый «Вэст Хэм» — «Фіярэнціна», які пройдзе 8 чэрвеня ў Празе.

Чытайце таксама:

ПСЖ хоча прапанаваць Месі мегакантракт. Гэта проста рэкордныя грошы

Швейцарскі футбольны каментатар сутыкнуўся з крытыкай праз адсутнасць згадкі пра рэпрэсіі ў Беларусі

Сенсацыя на чэмпіянаце свету! Латвія перамагла Швецыю і выйшла ў паўфінал

Nashaniva.com