Памятаеце бунтаўшчыка, які закінуў ногі на стол падчас штурму Капітолія? Яму далі 4,5 года калоніі

Рычард Барнэт далучыўся да прыхільнікаў прэзідэнта Трампа, якія спрабавалі перашкодзіць сертыфікацыі вынікаў выбараў 2020 года. Фотаздымак з ім стаў адным з самых вядомых падчас штурму Капітолія 6 студзеня 2021 года.

26.05.2023 / 09:16

Жыхар Арканзаса з нагамі на працоўным стале спікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі ў яе кабінеце, пасля таго як ён далучыўся да натоўпу, які штурмаваў Капітолій у 2021 годзе, прысуджаны да чатырох з паловай гадоў турмы.

Richard Barnett, also known as "Bigo," was convicted by a jury in January of eight charges, including civil disorder. He was sentenced to 4.5 years https://t.co/UWjbcRkYzk pic.twitter.com/F5mtLp1qNE

— ABC30 Fresno (@ABC30) May 25, 2023

63-гадовы Рычард Барнэт адкінуўся ў крэсле, паклаўшы ногі на працоўны стол дэмакрата Пэлосі, калі яго сфатаграфаваў карэспандэнт AFP.

Здымак стаў адной з самых вядомых фатаграфій атакі на Капітолій 6 студзеня 2021 года.

Барнэт далучыўся да прыхільнікаў прэзідэнта Дональда Трампа, якія штурмавалі Кангрэс, каб сарваць працу заканадаўчага органа, які сабраўся, каб сертыфікаваць перамогу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах, нагадвае «Голас Амерыкі».

Калегія прысяжных у Вашынгтоне прызнала Барнэта вінаватым па васьмі пунктах, уключаючы перашкоду сертыфікацыі вынікаў выбараў Кангрэсам, незаконнае пранікненне ў Капітолій і парушэнне парадку з ужываннем небяспечнай зброі — электрашокера, замаскіраванага пад кій.

Чытайце таксама:

Амерыканец, які папрасіў прытулку пасля штурму Капітолія, выкладае англійскую ў Брэсце

Nashaniva.com