У цэнтры Краснадара адбыўся выбух

У 4:17 па мясцовым часе ў цэнтры Краснадара адбыўсчя выбух у раёне вуліцы Марская.

26.05.2023 / 07:07

Мэр Краснадара Яўген Навумаў напісаў на сваёй старонцы, што пашкоджанні атрымалі офісны будынак і жылы дом. Паводле яго слоў, у пяціпавярхоўцы па адрасе Гаражная, 77/1 часткова выбітыя вокны. Ніхто не пацярпеў.

Тэлеграм-канад Baza напісаў, што Краснадар быў атакаваны двума беспілотнікамі. Як мінімум адзін беспілотнік быў збіты.

Ад Краснадара да бліжэйшага ўкраінскага пункта больш за 300 кіламетраў.

Фота: Baza

Nashaniva.com