Сенсацыя на чэмпіянаце свету! Латвія перамагла Швецыю і выйшла ў паўфінал
У Рызе Латвія выйграла ў Швецыі з лікам 3:1.
25.05.2023 / 22:43
Зборная Латвіі ў сваёй гісторыі яшчэ ні разу не даходзіла да паўфінала. Шайбы закінулі Яніс Якс, Мікс Індрашыс і Данс Лачмеліс.
У іншым чвэрцьфінале Канада перамагла гаспадароў спаборніцтваў Фінляндыю — 3:1.
Нагадаем, што некалькімі гадзінамі раней Нямеччына выйграла ў Швейцарыі 3:1, а ЗША ў Чэхіі — 3:0.
Такім чынам у паўфіналах у суботу згуляюць ЗША — Нямеччына і Латвія — Канада.
Матч за трэцяе месца і фінал пройдуць у нядзелю.