«Мы гатовыя, хай прыходзяць» Лукашэнка пракаментаваў заявы экс-міністра абароны Польшчы пра дапамогу войскам беларускай апазіцыі

Аляксандр Лукашэнка адказаў на словы экс-намесніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы генерала Вальдэмара Скшыпчака пра тое, што Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі». 

25.05.2023 / 12:45

Лукашэнка сказаў, што ён і сам раней казаў, што яны (ён не патлумачыў, хто менавіта) рыхтуюцца да «паўстання ці рэвалюцыі» ў Беларусі.

«Мы гэта ведаем даўно, мы адсочваем гэтых хлопцаў, якіх гэты хворы генерал… што там ствараюцца харугвы, палкі, яны гэта так называюць… мы ведаем, дзе яны знаходзяцца, і па імёнах ведаем. Хай прыходзяць, мы гатовыя», — сказаў Лукашэнка ў Маскве каналу «Расія». 

Nashaniva.com