Сярэдні заробак знізіўся на 18 рублёў

У красавіку намінальны налічаны заробак (да выліку падаткаў) склаў 1795,9 рубля.

24.05.2023 / 17:08

Фота: «Наша Ніва»

У сакавіку ён складаў 1814,2 рубля, таму за месяц знізіўся на 18 рублёў 30 капеек.

Калі браць у даляравым эквіваленце, то па курсе на 24 мая гэта 612,5 даляра.

Калі ж браць «чыстымі», то заробак складае 1543,8 рубля, або 526,7 даляра.

Nashaniva.com