Беларус паеў хатніх марынаваных агуркоў з памідорамі і ледзь не памёр

Яго выратавалі толькі дзякуючы экстранай медыцынскай дапамозе. Але правёў у бальніцы 12 сутак.

24.05.2023 / 15:46

Жыхар Баранавічаў атруціўся, паеўшы хатніх кансерваў: марынаваных агуркоў і памідораў. У яго выявілі батулізм. Выратавалі яго толькі дзякуючы своечасовай медыцынскай дапамозе. А выпісалі яго з бальніцы толькі на 12 суткі, піша Blizko.by.

Гігіеністы нагадваюць, што батулізм — гэта смяротна небяспечнае харчовае атручванне, якое ўзнікае з-за ўжывання прадуктаў, заражаных палачкамі батулізму. У закатаных кансервах яны выпрацоўваюць таксін Clostridium botulinum — па сутнасці яд, які пераўзыходзіць усе іншыя бактэрыяльныя таксіны і нават хімічныя яды, і выклікае цяжкае паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы.

Clostridium botulinum устойлівы да высокіх канцэнтрацый солі (да 18%), не знішчаецца ў прадуктах, якія змяшчаюць спецыі. Адзінае, што можа яго забіць — кіпячэнне на працягу 20-30 хвілін.

Труцяцца людзі часцей за ўсё хатнімі кансервацыямі, напрыклад, марынаванымі гароднінай або грыбамі. Таксама можна атрымаць атручэнне вяленымі прадуктамі і рыбай.

Чытайце таксама:

На пажары ў Пінскім раёне загінула маці з двума малымі дзеткамі

Не разгубіўся і стаў даганяць. У Мінску чалавек дапамог затрымаць злачынцу

У Калінкавіцкім раёне чалавек утапіўся ў малацэ

Nashaniva.com