Сусветная арганізацыя аховы здароўя асудзіла расійскую агрэсію ва Украіне

У сераду Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заявіла, што асуджае расійскую агрэсію ва Украіне. Асобна арганізацыя асудзіла напады расійскіх вайскоўцаў на медыцынскія ўстановы.

24.05.2023 / 15:33

Старшыня СААЗ Тэдрас Гебрэесус. Фота AP

Прапанова была прынятая 80 галасамі супраць дзевяці, 52 краіны ўстрымаліся, 36 адсутнічалі, паведамляе агенцтва Reuters.

Пытанні аховы здароўя падчас вайны ўзнімаліся на штогадовым сходзе ААН.

Расія ніяк не адрэагавала на гэіта, але вылучыла сустрэчную прапанову аб прызнанні надзвычайнай сітуацыі ва Украіне ў сувязі з закранутай тэмай. Падчас сваёй прапановы Расія не згадала пра сваю ролю ў вайне, таму яе адхілілі 62 галасамі супраць 13, 61 краіна ўстрымалася, 42 адсутнічалі.

Nashaniva.com