Актывіста Піліпа Шаўрова затрымалі ў Варшаве. Ён нібыта пагражаў забойствам

Актывіста Піліпа Шаўрова затрымалі ў Варшаве. Цяпер ён на волі, але чакае суда па некалькіх артыкулах.

24.05.2023 / 12:42

Піліп Шаўроў. Фота з сацсетак

Яму інкрымінуецца пагроза забойствам, піша «Еўрарадыё».

Таксама Шаўрову забаронена набліжацца да Беларускага хаба ў Варшаве і да асобы, якую ён пагражаў зарэзаць. Менавіта побач з хабам Шаўрова затрымалі 21 мая, калі там праходзіў мітынг салідарнасці з палітвязнямі.

У варшаўскай паліцыі пацвердзілі факт затрымання, але абверглі, што ў Шаўрова пры сабе быў нож.

Піліп Шаўроў стаў вядомы ў студзені 2020 года, калі пафарбаваў у чырвоны колер далоні помніка Пушкіну ў Мінску. Яго затрымалі і прымусілі на камеру нагаварыць пра праціўнікаў Лукашэнкі. 

Неўзабаве Шаўроў апынуўся за мяжой. Цяпер ён крытыкуе прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай у сацсетках і правакуе ўдзельнікаў акцый, якія яны ладзяць.

Чытайце таксама:

У Варшаве на публічным мерапрыемстве пабіліся беларускія эмігранты. Праз што быў канфлікт? ВІДЭА

КДБ апублікаваў відэа допытаў палітвязня Шаўрова, дзе той нагаварыў лухты. Праваабаронцы: Гэта ні на што не ўплывае

Nashaniva.com