Арыштаваных у рамках адміністрацыйных спраў наваполацкіх медыкаў перавялі ў СІЗА Віцебска — СМІ

Папярэдне, гаворка не ідзе пра завядзенне рымінальных спраў. Як паведаміла «Позірку» крыніца, такія пераводы практыкуюцца, бо «ўмовы ўтрымання ў Віцебску нашмат горшыя».

23.05.2023 / 15:00

Раней з'явілася інфармацыя, што хірург Міхаіл Пачкоўскі і уролаг Павел Стальмакоў арыштаваныя на 15 сутак паводле за распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі.

Загадчыца аддзялення гінекалогіі Ірына Васільева і фельчар хуткай дапамогі Наталля Первененак арыштаваныя на 10 сутак за «несанкцыяваны пікет». Вядома, што апошнюю судзілі за ўкраінскі сцяг на аватары ў сацсетцы.

У Васільевай маці — інвалід першай групы, якая патрабуе догляду.

Спецыяліст УГД Ала Стальмакова, у якой двое дзяцей, аштрафаваная на 100 базавых велічынь (3.700 рублёў). Артыкул КоАП невядомы.

Ініцыятыва «Белыя халаты» паведамляла пра арышт на 15 сутак медсястры Святланы Грыгаровіч. Артыкул не паведамляўся.

Затрыманні медработнікаў адбыліся пасля ўцечкі са шпіталю інфармацыі пра экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, палітвязня Віктара Бабарыкі, які быў дастаўлены з калоніі ў цяжкім стане са слядамі збіцця. З 28 красавіка невядома, дзе ён.

Чытайце таксама:

У Наваполацку прайшлі затрыманні дактароў у бальніцы, куды прывозілі Бабарыку

У Гомелі працягваюцца затрыманні па «справе Зельцэра»

Пачаўся судовы працэс па справе педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта

Nashaniva.com