У сяло Богун-Гарадок у Белгародскай вобласці зайшла ўкраінская ДРГ — расійскія ваенкары 

Украінская ДРГ прарвалася ў сяло Богун-Гарадок у Барысаўскім раёне, паведаміла Readovka са спасылкаю на свае крыніцы. 

23.05.2023 / 14:37

Афіцыйныя ўлады пакуль не каментавалі гэтую інфармацыю, іншых пацверджанняў няма.

Богун-гарадок знаходзіцца побач з вёскай Шчацінаўка. Раней шэраг крыніц паведамляў, што там ідзе бой з украінскімі баевікамі. 

Мінабароны РФ справаздачылася, што «разграміла» дыверсантаў у Белгародскай вобласці. 

Nashaniva.com