«Наша дзяўчынка за ўсё гэта цягне». Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча

Цётка Сафіі Сапегі Геля Дудзіч пракаментавала сённяшняе памілаванне Рамана Пратасевіча, не пашкадаваўшы на ягоны адрас нават моцных слоў. Яна абураная, што Пратасевіча памілавалі, а Сафія, якая патрапіла ў палон толькі таму, што з ім звязалася, працягвае пакутаваць у турме з цьмянымі далейшымі перспектывамі. 

22.05.2023 / 15:42

Сафія Сапега

«Наша дзяўчынка за ўсё гэта цягне. А гэты… І ажаніўся, і памілавалі яго. У мяне мурашкі па скуры. Я не разумею, што адбываецца».

Паводле слоў Гелі Дудзіч, ні яна сама, ні мама Сафіі Сапегі толкам нічога не ведаюць пра яе справу. Вядома толькі, што 24 мая павінен адбыцца суд, на якім вызначаць, ці перавядуць Сафію адбываць пакаранне ў Расіі.

Чытайце таксама:

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны

Прысуд Раману Пратасевічу ўступіў у сілу. Апеляцыі не было

Пратасевіч у апошнім слове каяўся і прасіў не пазбаўляць яго волі

Nashaniva.com