Гуцэрыеў прылятаў у Мінск на таемную сустрэчу з Лукашэнкам, а Дзмітрый Лукашэнка адпачывае ў Зімбабвэ — МатолькоПомоги

Тэлеграм-канал @motolkohelp сцвярджае, што расійскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў 20 мая сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у сваёй рэзідэнцыі ў Шаршунах пад Мінскам.

21.05.2023 / 08:46

Паводле канала, 20 мая ў раёне 13:30 у Мінск прыляцеў Міхаіл Гуцэрыеў. Пазней, у раёне 16:30 картэж Лукашэнкі быў заўважаны ў кірунку рэзідэнцыі Гуцэрыева ў Шаршунах.

Там, мяркуе выданне, Лукашэнка праводзіў непублічную сустрэчу з Гуцэрыевым, якая доўжылася блізу 5 гадзін, бо пасля 22-х гадзін картэж Лукашэнкі ўжо быў заўважаны ў кірунку на Астрашыцкі Гарадок.

Пакуль Лукашэнка сустракаецца з расійскім алігархам, яго сярэдні сын Дзмітрый адпачывае ў Зімбабвэ, а дакладней дзесьці каля любімага месца гэтай сямʼі — ля вадаспаду Вікторыя. Туды Дзмітрый Лукашэнка прыляцеў увечары 18 мая, разам са «зброевым баронам», грамадзянінам ЗША Аляксандрам Зінгманам, сцвярджае канал.

Чытайце таксама:

ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый

Чаму мог падвіснуць пакет санкцый супраць Беларусі?

У Дзмітрыя Лукашэнкі выявілася незвычайная пасада

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Nashaniva.com