На Камароўцы ўжо прадаюць маладую бульбачку. Якая цана?

Бульба яшчэ замежная, але хутка з'явіцца і беларуская.

20.05.2023 / 09:58

У інстаграме Камароўскага рынку з'явілася інфармацыя пра цану маладой бульбы. За кілаграм прадаўцы просяць 3.99 рубля.

Больш дробная — 5 рублёў. Прывозяць яе ў Беларусь з Азербайджана. Айчынная, гавораць на Камароўцы, з'явіцца ў лепшым выпадку ў пачатку чэрвеня, піша Blizko.by.

Кабачкі можна знайсці па 4 рублі за кіло. Буйныя каштуюць 5.99 рубля. Сакавітая салодкая морква (прынамсі так заяўлена на цэнніку) таксама каштуе 3.99 рубля.

Памідоры на прылаўках ляжаць па 9.50—12.50 рублёў. Маладая цыбуля каштуе 1 рубель 50 капеек. А маладыя буракі ёсць па 5.50 рублёў.

Свежыя агурочкі каштуюць 8 рублёў за кіло. За сто грам цыбулі просяць па 1.20-1.50, шпінату — 1.10, шчаўя і салаты — 1.50.

Чытайце таксама:

На Камароўцы паявіліся першыя беларускія маліны. Цана кусаецца

На мінскай Камароўцы з'явіліся абрыкосы, але па атамнай цане

На мінскім рынку з'явіліся першыя столінскія агуркі. Пачым прадаюць?

Nashaniva.com