ЗША ў апошнія тыдні далі зразумець еўрапейскім саюзнікам, што дазволяць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 — CNN

Як адзначае тэлеканал CNN, у апошнія месяцы ўкраінскія чыноўнікі актывізавалі кампанію па пастаўках F-16.

19.05.2023 / 12:46

Знішчальнік F-16, лёс паставак якога Украіне залежыць ад ЗША. Фота: Wikimedia Commons

Па словах некаторых членаў Кангрэса ЗША, знішчальнікі маглі б збіваць расейскія самалёты без неабходнасці выкарыстання дарагіх боепрыпасаў сістэмы Patriot. 

Адміністрацыя Байдэна дала зразумець саюзнікам, што не супраць перадачы імі самалётаў.

Пры гэтым суразмоўцам тэлеканала пакуль нічога не вядома пра якія-небудзь афіцыйныя запыты саюзнікаў на пастаўку Кіеву знішчальнікаў.

Чытайце таксама:

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

Расія стала часцей абстрэльваць тры вобласці Украіны

CNN: Украіна сапраўды ўжо выкарыстоўвала ракеты Storm Shadow

Nashaniva.com