Харысан Форд атрымаў «Залатую пальмавую галіну». Гэта было вялікай нечаканасцю для славутага акцёра

Арганізатары Канскага кінафестывалю ўручылі галівудскаму акцёру Харысану Форду ганаровую «Залатую пальмавую галіну». Акцёр не ведаў загадзя аб узнагароджанні, таму вельмі здзівіўся.

19.05.2023 / 09:31

Фота: Харысан Форд / AP

80-гадовы Форд прыбыў на фестываль, каб прэзентаваць публіцы прыгодніцкі баявік «Індыяна Джонс і кола лёсу». Гэта пяты фільм франшызы, у якім акцёр сыграў галоўную ролю.

«Я глыбока крануты гэтым», — сказаў Форд, калі атрымаў узнагароду. Ён прызнаўся, што больш не будзе здымацца ў фільмах пра Індыяна Джонса.

Пасля ўзнагароджання гледачам паказалі відэаролік, які складаецца з яркіх момантаў фільмаў з Фордам.

«Кажуць, перад смерцю вы бачыце, як ваша жыццё праносіцца перад вашымі вачыма. Я толькі што бачыў, як усё маё жыццё прамільгнула перада мной», — заявіў ён.

76-гадовы Канскі кінафестываль стартаваў 18 мая. Ён скончыцца 27 мая.

У Харысана Форда, як вядома, беларускія карані. Яго бабуля нарадзілася ў яўрэйскай сям'і ў Мінску і ў пачатку ХХ стагоддзя эмігравала ў ЗША.

Прачытаць пра галоўныя фільмы Канаў, якіх усе чакаюць, можна пачытаць тут.

Чытайце таксама:

BlackBerry: кранальная драма-баёпік пра ўзлёт і падзенне мадэлі смартфона, папулярнай у 2000-я

Фільм «Тэтрыс»: як замежныя бізнэсмены куплялі правы на сусветна вядомую гульню ў савецкага інжынера

Што паглядзець. «Сантэхнікі Белага дома» — палітычная сатыра на падставе рэальных падзей

Nashaniva.com