Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага пасля 2 месяцаў у ШІЗА адправілі ў ПКТ

У лістападзе Дзмітрыю прысудзілі 5 гадоў калоніі. Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, канчаткова яму прызначылі 20 гадоў зняволення.

18.05.2023 / 12:09

Дзмітрый Дубоўскі ў судзе 15 лістапада. Скрыншот з відэа праўладных тэлеграм-каналаў

Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3, піша «Вясна».

Родныя палітвязня днямі дайшоў ліст ад яго. Ён паведаміў, што амаль 2 месяцы яго ўтрымлівалі ў ШІЗА, а з 3 траўня яго на тры месяцы змясцілі ў ПКТ. За ўвесь час у зняволенні ён адбыў 110 сутак у штрыфным ізалятары.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі.

Чытайце таксама:

Асуджанага да 18 гадоў калоніі палітвязня судзяць зноў: гэтым разам — за падзеі 10-гадовай даўніны

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы

Рэжым маўчання: ад Сяргея Ціханоўскага з 10 сакавіка няма ніякіх навін

Nashaniva.com