Лукашэнка назваў дэзінфармацыяй заявы аб украінскім контрнаступленні

Аляксандр Лукашэнка лічыць дэзінфармацыяй і вар'яцтвам контрнаступ украінскай арміяй. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АДКБ.

18.05.2023 / 11:06

«У любым баі дэзінфармацыя вельмі небяспечная. Згадайце Курскую бітву, пад Сталінградам, калі мы паспяхова дэзінфармавалі суперніка і выйгралі гэтую бітву», — сказаў ён.

«Але, павінен сказаць, самая вялікая дэзінфармацыя — гэты контрнаступ.

Ніякага контрнаступу, з майго пункта гледжання, няма і быць не можа. Гэта проста вар'яцтва. Адзін да пяці на фронце ваяваць па тэхніцы і жывой сіле — гэта проста вар'яцтва! Не, трэба нагнятаць, трэба накручваць украінцаў для таго, каб працягваць і ўтапіць нас у гэтым супрацьстаянні.

У гэтым сёння сутнасць на фронце. Мы гэта бачым. Гэта ў нас за плотам проста», — заявіў Лукашэнка.

Акрамя таго, Лукашэнка загаварыў пра нейкі новы варыянт перамоў. 

«Перш чым вінаваціць нас у канфрантацыі, пашырэньні гэтага канфлікту, трэба вярнуцца за стол перамоваў. 

Узяць не той дакумент (які выпрацоўваўся на пачатковым этапе ў ходзе праведзеных некалькіх раўндаў расійска-ўкраінскіх перамоваў. — Прым. БЕЛТА) — новы. Каб спыніць вайну», — прыводзяць яго словы дзяржСМІ. 

Nashaniva.com