Палітвязень Віктар Хлябец выйшаў на волю

Віктар — выхадзец з Белаазёрска, мае на ўтрыманні малую дачку, паведамляе «Вясна».

18.05.2023 / 10:13

У Віктара ёсць інваліднасць, ён хварэе на цукровы дыябет, інсуліназалежны. Мужчыну затрымалі 26 лютага 2022 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады».

Суд Бярозаўскага раёна 28 ліпеня асудзіў палітвязня на 1,5 года калоніі за каментар пра забітага супрацоўніка КДБ. Тэрмін Хлябец адбываў у наваполацкай калоніі № 1. Учора, 17 траўня, палітвязен выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. 

Nashaniva.com