Аблава ГУБАЗіКа адбылася ў Брэсце — траіх мужчынаў затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

З відэа вынікае, што гараджан затрымалі за рэпосты.

17.05.2023 / 17:52

Затрыманыя ў Брэсце. Фота: «Укантакце» і тэлеграм-канал сілавікоў

Аляксандра, Кірыла і Яўгена ўзялі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Кірыла вінавацяць таксама ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай сімволікі». Паведамляецца, што Кірыла і Яўгена вінавацяць па артыкуле 19.11 КаАП. Калі мужчын затрымалі, не вядома.

Масавыя аблавы ГУБАЗіК супраць іншадумцаў у розных гарадах Беларусі ладзяцца рэгулярна. Два тыдні таму аблавы прайшлі ў Гомелі, а за некалькі дзён да гэтага — аблава супраць пенсіянераў у некалькіх гарадах Беларусі.

Чытайце таксама:

Тэлеграм-бот «Магніт», які сілавікі ставяць затрыманым: якія звесткі ён можа збіраць і як ад гэтага абараніцца

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Nashaniva.com